Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $14,3 млрд
29.12.2025
У 2025 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $14,3 млрд. Аб гэтым расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Вяртае ў маладосць". Віцебскія ветэраны працы пра ўдзел у акцыі "Ад усёй душы"
24.12.2025
З урачыстага канцэрта і ўшанавання ветэранаў працы пачалася ў Віцебску рэспубліканская акцыя для пажылых грамадзян "Ад усёй душы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Больш за 57 тыс. укладаў "сямейны капітал" адкрыта ў Беларусі за пяць гадоў
Больш за 57 тыс. укладаў "Сямейны капітал" адкрыта ў Беларусі за пяць гадоў. Аб гэтым расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
133 - экстраная псіхалагічная дапамога
23.12.2025
"Шчасцю няма мяжы!" Удзельнікі абласной навагодняй ёлкі ў Віцебску падзяліліся эмоцыямі
Каля 1 тыс. дзяцей з усёй Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навагодняй ёлцы, якая адбылася ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў канцэртнай зале "Віцебск". Школьнікі распавялі карэспандэнту БЕЛТА, якія эмоцыі адчувалі на маштабным мерапрыемстве і якія жаданні будуць загадваць пад бой курантаў.
У Беларусі падрыхтавалі рэкамендацыі па выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях
Нацыянальнае агенцтва па турызме падрыхтавала метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях. Інфармацыя размешчана на сайце ўстановы, паведамляе БЕЛТА.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася ў Віцебску
22.12.2025
У культурна-гістарычным цэнтры "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Удзельнікаў і гасцей свята чакаў квэст з казачнымі героямі, карагоды ля елкі і сустрэча з галоўным чараўніком Новага года - Дзедам Марозам.
У Беларусі за студзень-лістапад выкарыстана Br48,9 млрд інвестыцый у асноўны капітал
У Беларусі ў студзені - лістападзе 2025 года выкарыстана Br48,9 млрд інвестыцый у асноўны капітал. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Выцінанка, набіванне на тканіне, разьбяныя цацкі з дрэва. Чаму вучаць дзяцей у Доме рамёстваў Глыбокага
20.12.2025
Выцінанкі, набіваннi на тканіне, разьба па дрэве - гэтыя і многія іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развіваюцца ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. Народнай творчасці дзяцей навучаюць вопытныя педагогі, перадаючы культурны код з пакалення ў пакаленне.
Зацверджана праграма сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады зацверджана ў час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Экалагічны "Гарадок". У Віцебску завяршаецца будаўніцтва новага дзіцячага садка на 190 месцаў
19.12.2025
Новы дзіцячы сад №115 "Гарадок" у віцебскім мікрараёне Білева, які ў паўночным рэгіёне ўпершыню будуецца з выкарыстаннем экалагічных драўляных канструкцый, прыме ў першым квартале 2026 года 190 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчык установы адукацыі Таццяна Савельева.
Актуалізаваны гід па мерах дзяржпадтрымкі бізнесу ў Беларусі
Актуалізаваны гід па мерах дзяржпадтрымкі бізнесу ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Тут гартуецца характар. Клуб "Віцязь" у Віцебску стаў пунктам прыцягнення для школьнікаў, якія мараць аб сілавых ВНУ
18.12.2025
Страявая, агнявая, медпадрыхтоўка, а галоўнае - новыя сябры і аднадумцы. Што важнае здабылі ў вайскова-патрыятычным клубе "Віцязь" школьнікі з Віцебска, яны распавялі карэспандэнту БЕЛТА на мерапрыемстве, прысвечаным чатырохгоддзю клуба.
ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 1,3 працэнта
ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 1,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Віцебску запалілі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра
17.12.2025
У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра. Акрамя ўрачыстай, канцэртнай і святочнай частак, значнасць падзеі падкрэсліў старт абласнога этапу рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".
Ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да медыцыны і турызму. Беларусь і Інданезія абмеркавалі сумесныя праекты
Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у рамках рабочага візіту ў Інданезію сустрэўся з каардынуючым міністрам па эканамічных пытаннях Інданезіі Аірланга Хартарта. На сустрэчы бакі абазначылі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебску завяршыўся музычны фестываль імя Салярцінскага
16.12.2025
Аншлагам на сцэне Віцебскай абласной філармоніі завяршыўся XXXVI Музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага. У апошні дзень фестывалю прагучала опера "Сельскі гонар" у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава сумесна з беларускімі і італьянскімі музыкантамі.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг за студзень-кастрычнік у Беларусі склала 8,4 працэнта
У Беларусі за студзень-кастрычнік 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 6,9 працэнта. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БЕЛТА.
Эстафета культурнай сталіцы Беларусі перайшла ад Іванава да Паставаў
15.12.2025
У Іванаве ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі Паставам Віцебскай вобласці эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Гэты статус горад будзе мець у 2026 годзе.
Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 10 месяцаў павялічыўся на 44,2 працэнта
Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 10 месяцаў бягучага года павялічыўся на 44,2 працэнта. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак.