Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Беларусі вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе

13.01.2026

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Адпаведная пастанова ведамства ад 30 снежня 2025 года нумар 84 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Наталля Качанава сустрэлася з ветэранамі працы ў Наваполацку

12.01.2026

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з ветэранамі працы з Наваполацка.

Дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2026-2030 гады зацвердзілі ў Беларусі

12.01.2026

Зацверджана дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Надаць імпульс развіццю рэгіёна. У Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па Віцебскай вобласці

09.01.2026

8 студзеня ў Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю Віцебскай вобласці.

Амаль Br19 млрд плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" ў 2026-2030 гадах

09.01.2026

Амаль Br19 млрд плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы "Дарогі Беларусі" ў 2026-2030 гадах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

У Віцебску павіншавалі мам, якія нарадзілі першых у 2026 годзе дзяцей

08.01.2026

Віялета і Уладзіслава - дзве маленькія беларускі, у ліку першых у краіне з'явіліся на свет у 2026 годзе ў Віцебску. Для мам, якія нарадзілі першых беларусак у 2026 годзе, падарунак ад Прэзідэнта перадаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

08.01.2026

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб удасканаленні ўступнай кампаніі". Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Якія ініцыятывы грамадзян увасобілі ў Год добраўпарадкавання ў Віцебскай вобласці

06.01.2026

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", якія ініцыятывы грамадзян увасобіліся ў Год добраўпарадкавання ў Віцебскай вобласці.

У Беларусі зацверджана дзяржпраграма "Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць" на 2026-2030 гады

06.01.2026

У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма "Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Сапраўдны навагодні цуд. У Віцебску павіншавалі мам, якія нарадзілі напярэдадні свята

05.01.2026

Напярэдадні Новага года ў Віцебскім абласным клінічным радзільным доме 18 жанчын сталі мамамі - нарадзіліся 20 дзетак. Малышоў і іх мам павіншавалі з надыходзячымі святамі.

У Беларусі павялічаны памеры стандартных падатковых вылікаў

05.01.2026

У Беларусі праіндэксаваны (павялічаны) памеры стандартных падатковых вылікаў па падаходным падатку, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Ва Ушацкім раёне змянілі межы некалькіх вёсак

31.12.2025

Ушацкі раённы Савет дэпутатаў 8 снежня прыняў рашэнне №83 аб змяненні межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў раёна. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2026-2030 гады

31.12.2025

У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Квесты, гульні, падарункі. Як дзеці праводзяць святы ў рэзідэнцыі Снягурачкі ў Гарадку

30.12.2025

Рэзідэнцыя Снягурачкі ў Гарадку з'явілася ў 2018 годзе і адзіная ў Беларусі. Яна працуе цэлы год, у іншыя сезоны там праводзяцца тэматычныя фестывалі і святы. Аднак самы вялікі наплыў гасцей адзначаецца зімой, напярэдадні і адразу пасля Новага года. Штогод рэзідэнцыю Снягурачкі наведваюць амаль 700 дзяцей, у тым ліку з Расіі.

Беларусь і ААН падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця на 2026-2030 гады

30.12.2025

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў і пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў 29 снежня падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне ўстойлівага развіцця на 2026-2030 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Ва ўсіх кабаносы, а ў нас чыкеносы". Як у Віцебску робяць сыравяленыя каўбаскі, якімі частавалі Аляксандра Лукашэнку

29.12.2025

У снежні 2023 года ў Мінску адкрылі ГЦ "Першы Нацыянальны гандлёвы дом". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў тады гандлёвы цэнтр, азнаёміўся з работай фірменных магазінаў, а сёе-тое нават паспрабаваў. У тым ліку чыкеносы - сыравяленыя курыныя каўбаскі ад Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. "Ва ўсіх кабаносы, а ў нас чыкеносы! - прэзентавалі прадукцыю Прэзідэнту. - Мы ўсіх пакарылі гэтым прадуктам. І наш дэвіз - мы робім усё з любоўю". Што ж, давайце правяраць. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: спецыяльны рэпартаж" мы пакажам і раскажам, як робяць гэтыя карысныя снэкі.