Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Сектар спорту райвыканкама
Месца знаходжання: 211793, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, д. 8, каб. 3
Тэлефон: 8 (02156) 5 79 67
Эл.адрас: glubokoe_sport@rik.vitebsk.by
Афіцыйны сайт: http://sportglubokoe.vitebsk.by/sektor.html
Загадчык сектара – Зеваліч Таццяна Тадэвушаўна
тэл. 8 (02156) 5 79 67
Асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: кожны панядзелак з 8.00 да 13.00, каб. 3
Інспектар сектара – Развадоўская Анастасія Аляксандраўна
Для фарміравання інфраструктуры актыўнага адпачынку, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прыцягнення розных катэгорый насельніцтва, асабліва сельскіх жыхароў, да пастаянных заняткаў фізічнай культурай і спортам, стварэння сістэмы рэабілітацыі і адаптацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі да паўнацэннага жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту функцыяніруе дзяржаўная ўстанова ”Глыбоцкі раённы фізкультура-аздараўленчы цэнтр“.
На балансе цэнтра ёсць: зала рытмічнай гімнастыкі; зала атлетычнай гімнастыкі; басейн, зала сухога плавання, сауна; хакейная каробка (вул. Палявая); пляцоўка шматпрофільная (вул. Савецкая), міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём (вул. Паўночная).
Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву для нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту ажыццяўляе Дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова ”Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа“.
Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа мае ўласную спартыўную базу:
стадыён на 2500 месцаў з чатырма бегавымі дарожкамі, сучасным пакрыццём ”SPURTAN“, сектарамі для кідання і скачкоў;
спецыялізаваны спартыўны зал барацьбы грэка-рымскага стылю;
спартыўны зал памерам 36×18 м для гульняў у міні-футбол, валейбол, вялікі тэніс;
трэнажорна-спартыўны зал памерам 48×8 м з поўным камплектам прафесійных трэнажораў, штучнай бегавой дарожкай 50 м;
міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём;
пляцоўка для пляжнага валейбола;
комплекс вулічных антывандальных трэнажораў ”ROMANA“;
варкаўт-пляцоўка.
Акрамя таго, сваю дзейнасць ажыццяўляе ўстанова ”Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе ”Спортальянс“.
У раёне знаходзіцца 146 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
Гадавым раённым каляндарным планам прадугледжана правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод працуючых усіх галін, навучэнцаў устаноў адукацыі у адпаведнасці з раённымі, абласнымі і рэспубліканскімі календарамі.