Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Глыбоцкага раёна!

10 июля 2026

Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Глыбоцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!

Да супрацоўнікаў падатковай службы заўсёды прад’яўляліся высокія патрабаванні, бо ад іх дзейнасці залежаць многія сферы жыцця грамадства. Тут працуюць прафесіяналы з каласальным пачуццём адказнасці.
Праца па напаўненні бюджэту – справа вялікай важнасці і адказнасці, ад якой залежыць як далейшае развіццё эканомікі, так і павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян. Ад эфектыўнасці працы падатковых органаў шмат у чым залежаць магчымасці дзяржавы ажыццяўляць сацыяльныя праграмы, забяспечваць бяспеку краіны і грамадзян.
Словы асаблівай падзякі і ўдзячнасці ветэранам падатковых органаў Глыбоччыны. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і кампетэнтнасці, закладзены надзейны падмурак эфектыўнай і плённай дзейнасці падатковых органаў.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, шчасця, удачы і новых прафесійных дасягненняў і перамог!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.