Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём сям’і

15 мая 2026

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём сям’і

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя кіраўніцтва раёна віншуем вас з Днём сям’і!


Сям’я – гэта не толькі невычэрпная крыніца душэўнага цяпла для кожнага чалавека, але і скарбніца лепшых нацыянальных і культурных традыцый. Яна служыць злучным звяном паміж пакаленнямі, іграе ключавую ролю ў працэсе фарміравання асобы.
Моцная, дружная, шчасная сям’я з’яўляецца асновай грамадства і дзяржавы. І чым больш будзе такіх сем’яў, тым багацей і мацней стане наш раён, наша краіна.
У гэты дзень асаблівыя словы падзякі – шматдзетным сем’ям і сем’ям з прыёмнымі дзецьмі. Дзякуй вам за шчодрасць душы, цярпенне і нястомную бацькоўскую працу!
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай у кожнай сям’і пануюць любоў, павага і ўзаемаразуменне. Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце.
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.