Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні з Днём работнікаў гандлю

24 июля 2026

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні з Днём работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю Глыбоччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Гандлёвыя работнікі – гэта тыя людзі, з якімі кожны з нас сустракаецца штодзённа. Ад вашай уважлівасці, дабрыні і прафесіяналізму залежыць настрой і самаадчуванне пакупнікоў. Вы няспынна ўдасканальваеце сэрвіс і ўкараняеце сучасныя стандарты якасці.

Дзякуючы вашай працы глыбачане і госці раёна маюць магчымасць забяспечыць сябе ўсім неабходным.
Словы ўдзячнасці выказваем ветэранам галіны: ваш жыццёвы і працоўны шлях – гэта ўзор адданасці сваёй справе і лепшы ўрок для моладзі.

Жадаем усім работнікам сферы гандлю моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.