Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 июля 2020

Паважаныя сябры!

Сардэчна вітаю удзельнікаў і гасцей VIII свята «Вішнёвы фестываль»!

Пра гэта цудоўнае свята ў Глыбокім, пра самыя смачнейшыя вішні, якія ў наш край калісьці завёз знакаміты селекцыянер Баляслаў Лапыр, ведаюць не толькі ў гарадах і весях роднай Беларусі, але і далёка за межамі краіны. Вішні, вішнёвыя сады – наша багацце, наша прыгажосць! Гэта тое, чым мы ганарымся.

Шчыра ўпэўнены, што наш «Вішнёвы фестываль» дасць магчымасць удзельнікам падзяліцца вопытам у вырошчванні вішняў, у прыгатаванні смачных страў і кулінарных вырабаў, пазнаёміцца са шматлікімі таленавітымі творчымі людзьмі, спевакамі, танцорамі, народнымі майстрамі. Спадзяюся, што ўсе мерапрыемствы святочнага фестывальнага дня зацікавяць кожнага з вас і пакінуць у вашых сэрцах самыя прыемныя, сонечныя ўражанні.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія землякі і нашы шаноўныя госці выдатнага настрою, цудоўнага адпачынку і шматлікіх творчых адкрыццяў!

А. М. ШУБСКІ,

старшыня Глыбоцкага райвыканкама.


К списку новостей