Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Турызм / Экалагічны турызм

Экалагічны турызм

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Голубаў сад»

Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 8

Тэлефон/факс: (802156) 5-00-79

Е-mail:golubsad@tut.by

Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак: 13.00-14.00

Дзяржаўная  прыродаахоўная  установа  (ДПУ) «Голубаў сад» створана ў 2006 годзе на базе гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Доўгае» для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючыхраслін самога возера і яго берагавой паласы.

Возера Доўгае з 16 жніўня 1979 года з’яўляецца дзяржаўным гідралагічным заказнікам «Доўгае», арганізаваным па прапанове навукоўцаў і спецыялістаў Белдзяржуніверсітэта на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 252 ад 16 жніўня 1979 года “Аб стварэнні дзяржаўных заказнікаў на тарфяных  радовішчах і азёрах Рэспублікі”.

У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях” пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833 “Аб рэспубліканскіх заказніках” возера Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці абвешчана рэспубліканскім гідралагічным заказнікам «Доўгае».

Заказнік з’яўляецца перспектыўным аб’ектам развіцця экатурызму ў Рэспубліцы  Беларусь. На тэрыторыі заказніка маюцца  абсталяваныя месцы для купання, адпачынку і рыбнай лоўлі, стаянкі аўтамабільнага транспарту. Для аматараў «дзікага» турызму прадастаўляюцца  ўсе неабходныя паслугі.

Насычанае помнікамі прыроды і гісторыі месца вельмі прывабнае для аматараў прыроды і гісторыі.

ДПУ «Голубоў сад» прадстаўляе наступныя турыстычныя маршруты: 

– пешы «Азерная краіна ў цэнтры  Еўропы» (15 км);

– веласіпедны «Легенды беларускага Байкала» (55 км);

– конны «Партызанскімі сцежкамі» (20 км);

– водны «Па Шошы» (49 км).