Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65
Сектар спорту і турызму райвыканкама
211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэл: 8 (02156) 5 79 67
Эл. адрас: glubokoe.sport@yandex.by
Загадчык сектарам
Зеваліч Таццяна Тадэвушаўна
тэл. 8 (02156) 5 79 67
Асабісты прыём
Панядзелак: з 8.00 да 14.00, каб.28
Iнспектар сектара
Гаранiна Марына Аляксееўна
тэл. 8 (02156) 5 79 67
ДУ “Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр”
Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Чырвонаармейская, 19
Тэлефон/факс: (8-02156) 5-51-70
E-mail: glubokoe_fkst@tut.by
Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00

Паважаныя жыхары і госці горада!
Глыбоцкі раён багаты прыроднымі і гісторыка-культурнымі рэсурсамі. Тэрыторыя раёна з’яўляецца эталонам ландшафту беларускага Паазер’я.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку самае глыбокае возера Беларусі – Доўгае, яго глыбіня – 57 метраў. Трэцяе па глыбіні возера Гінькава з унікальнымі прыроднымі пячорамі.
Глыбоцкі раён – сапраўдны рай для аматараў палявання. Чвэрць тэрыторыі раёна займаюць лясы. Паляўнічыя ўладанні складаюць 19,7 тыс.га.
У глыбоцкіх лясах сустракаюцца кабан, лось, баравая дзічына і г.д. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Глыбоцкага вопытнага лясгаса http://leshoz-glubokoe.ru.
Прывабнасць раёна для арганізацыі турызму забяспечваецца за кошт правядзення на рэгулярнай аснове такіх мерапрыемстваў, як фестывалі, ярмаркі, святы, спартыўныя мерапрыемствы і выставы.
Глыбоцкі раён – гэта ўнікальны край з дзівоснай гісторыяй, самабытнай культурай, некранутай прыродай.
Славіцца наш край і прыгожымі людзьмі – моцнымі духам і целам, якія паважаюць продкаў, пераймаюць іх уменні і навыкі і перадаюць вопыт новым пакаленням.
Тутэйшыя людзі заўсёды вызначаліся сваім цяплом і гасціннасцю, гонарам за свій край.
Для гасцей Глыбоччыны прапануюцца розныя пазнавальныя маршруты, якія пазнаёмяць з гісторыяй і прыгажосцю Глыбоцкага краю.
Архітэктурныя помнікі Глыбоччыны
Турыстычнае агенцтва «Інвестспорт»
Па блакітных жамчужынах глыбоччыны