Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
21 студзеня 2020

У Сенненскім раёне фермеры выкупілі былыя аб'екты сацсферы пад развіццё авечкагадоўлі

Сялянска-фермерская гаспадарка "Сельскі двор" выкупіла два нявыкарыстоўваемых будынкі сацсферы ў Сенненскім раёне для развіцця авечкагадоўлі на першым выніковым аўкцыёне ў 2020 годзе, арганізаваным камітэтам "Віцебскаблмаёмасць", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На таргі выстаўляліся будынкі сельскага клуба і бібліятэкі агульнай плошчай больш за 333 кв. м, размешчаныя ў вёсцы Расна. Абодва аб'екта прадаваліся упершыню і адразу з устанаўленнем пачатковай цаны ў адну базавую велічыню (Br27). Будынкі прыцягнулі ўвагу адзінага пакупніка, які пагадзіўся набыць нерухомасць па пачатковай цане, павялічанай на 5%, або сумарна за Br56,7.

Па словах прадстаўніка сялянска-фермерскай гаспадаркі, будынкі плануецца адрамантаваць і выкарыстоўваць для захоўвання сена і іншых кармоў для авечак, развядзеннем якіх сенненскія фермеры займаюцца другі год. Зараз статак налічвае 11 авечкаматак. Нядаўна набылі пародзістага барана. Паралельна гаспадарка нарошчвае матэрыяльна-тэхнічную аснашчанасць, паступова набывае тэхніку і механізмы, у тым ліку пашырае вытворчую пляцоўку. Бліжэйшая мэта фермераў - давесці колькасць пагалоўя авечкаматак да 100 асобін.

Паводле звестак камітэта "Віцебскаблмаёмасць", у студзені-лютым на аўкцыёны выстаўлена каля 50 невыкарыстоўваемых аб'ектаў. У 2019 годзе на аўкцыёнах камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама прададзена 106 аб'ектаў нерухомасці на агульную суму амаль Br4,3 млн.