Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
18 чэрвеня 2020

«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня, паведаміў сёння журналістам міністр культуры Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня ў новым фармаце. У яго ёсць усе шанцы стаць адным з самых маштабных open-air фестываляў, - расказаў Юрый Бондар. - У гэтым годзе фестываль стане бліжэй да свайго гледача, выйдзе з закрытых залаў на адкрытую прастору. У гэтым асаблівасць арганізацыйнай мадэлі фестывалю бягучага года".

Міністр адзначыў, што свята мастацтва і дружбы "Славянскі базар у Віцебску" - равеснік суверэннай незалежнай Беларусі. "За гэтыя гады ён стаў візітнай карткай нашай краіны, жамчужынай міжнароднага фестывальнага руху і своеасаблівым культурным брэндам Беларусі. Нагадаю, лозунг фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" - гэта жыццесцвярджальная ідэя, якая закладзена ў канцэпцыю "Славянскага базару" ў год яго заснавання і сёння з'яўляецца вельмі актуальнай і сучаснай. Фестываль ярка і самабытна прапагандуе сучасную і традыцыйную культуру Беларусі на міжнародным узроўні, паспяхова выконваючы важную місію захавання адзінай творчай прасторы славянскіх народаў", - сказаў ён.

Юрый Бондар дадаў, што за мінулыя гады геаграфія фестывалю ахапіла пяць кантынентаў і 75 краін. "На фестывалі пабывалі дзясяткі тысяч лепшых прадстаўнікоў славянскай і сусветнай культуры", - падкрэсліў міністр.