Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 ліпеня 2020

Па тры футбалісты БАТЭ і «Віцебска» ўвайшлі ў зборную тура чэмпіянату Беларусі

Па тры ігракі барысаўскага БАТЭ і "Віцебска" ўключаны ў сімвалічную зборную 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абаронца барысаўскай дружыны Боян Насціч чацвёрты раз трапіў у зборную, паўабаронца Павел Няхайчык - трэці, абаронца Ягор Філіпенка - другі. Другі раз у зборную трапіў хаўбэк віцябчан Дыега Сантас, упершыню - яго таварышы па камандзе галкіпер Арцём Сарока і паўабаронца Максім Калянчук. Таксама ў зборнай тура па два ігракі са "Слуцка" - Віталь Трубіла і Сулейман Каанда, "Мінска" - Андрэй Шамрук і Аляксандр Васільеў, а таксама Георгій Кантарыя з гродзенскага "Нёмана".

Турнірную табліцу цяпер узначальваюць салігорскі "Шахцёр" і БАТЭ, якія набралі па 34 ачкі, у "Нёмана" на тры балы менш.

Матчы 19-га тура адбудуцца 24-26 ліпеня.