Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
12 чэрвеня 2020

Міжнародны фестываль «ФотаКрок» у Віцебску ў гэтым годзе пройдзе анлайн

V Міжнародны фестываль фатаграфіі "ФотаКрок" імя Сігізмунда Юркоўскага ў гэтым годзе правядуць у анлайн-рэжыме 25-28 чэрвеня, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook дырэктар фестывалю Васіль Пруднікаў, паведамляе БЕЛТА.

У праграме форуму - конкурс "Мае дарогі" (прыём работ прадоўжыцца да 15 чэрвеня, цяпер іх больш за 240), выстаўкі і творчыя сустрэчы з майстрамі фатаграфіі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Польшчы. Таксама ўдзельнікі фестывалю змогуць паказаць свае работы прафесійным фатографам, пройдзе бліц-конкурс і ўзнагароджанне. Усё гэта будзе арганізавана праз прамыя эфіры, анлайн-трансляцыі з Віцебска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Варшавы, Адэсы і іншых гарадоў.

"Гэта будзе незвычайны фармат, але па-свойму цікавы. Спадзяёмся, ён застанецца ў гісторыі як унікальны прэцэдэнт, паколькі фестывальную абстаноўку, ды яшчэ ў Віцебску, не заменіш ніякімі звышправоднымі тэхналогіямі", - адзначыў Васіль Пруднікаў.

Віцебскі "ФотаКрок" традыцыйна збірае ўдзельнікаў і гасцей у час святкавання Дня горада. Першы фестываль прайшоў у 2016 годзе.