Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
15 чэрвеня 2020

Лукашэнка ў Полацку сустрэўся з жыхарамі горада і журналістамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Полацку пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, на сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гараджане чакалі кіраўніка дзяржавы на пляцоўцы ля гарвыканкама, дзе Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду па развіцці ЖКГ.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў цяперашнюю эпідсітуацыю, што ў Віцебскай вобласці з гэтай праблемай сутыкнуліся раней, чым у іншых рэгіёнах. З другога боку, тыя, хто перахварэў, ужо могуць не асцерагацца ні другой, ні трэцяй хвалі з улікам набытага імунітэту. "Перажывём. Не такое перажывалі", - запэўніў Прэзідэнт.

Людзі задавалі Аляксандру Лукашэнку розныя пытанні, звярталіся з прыватнымі просьбамі. Па ўсіх з іх Прэзідэнт даручыў разабрацца і аказаць неабходную дапамогу. У прыватнасці, гэта датычылася пытанняў шматдзетнай маці, вырашэння бытавых пытанняў.

Журналіст МТРК "Мір" пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем аб падзеях вакол банка Газпрама ў Беларусі.

"Шчыра скажу, у нюансы пакуль не акунуўся. У дэталях не ведаю, што там адбываецца. Але я даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю (там фінансавая міліцыя гэтым займаецца). Цяпер у вялікіх аб'ёмах ідуць аператыўныя і следчыя мерапрыемствы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Нават вы як журналіст, напэўна, бачылі гэтыя неправамерныя дзеянні замежнага банка ў Беларусі. Мы гэта таксама бачылі. Зразумела, вы ведаеце наш парадак: ніхто нікому не даў права займацца несправядлівымі справамі, у тым ліку гэтаму банку", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што па дарозе ў Полацк у верталёце прачытаў асноўныя матэрыялы ў адносінах да банка і заявы. "Што мяне ўразіла: гэты нягоднік, інакш не назаву: я, маўляў, ні пры чым, да мяне прэтэнзій ніхто не мае, гэта яны там...", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Слухайце, яны ўсе былі не толькі ў яго намеснікамі. Гэта адна шайка-лейка. Мы гэта бачым з 2016 года. Мы гэта бачылі. Навошта ж ты на іх валіш сёння. Ты быў кіраўніком, яны ў цябе намеснікамі. І ўсё, што там рабілася, магло без кіраўніка адбывацца? Не", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ёсць поўная інфармацыя, што "гэта яго былі задумы, ён утварыў гэтыя структурныя пракладкі тыпу "Прыватлізінгу".

"Працавалі па гэтым банку і па іх з 2016 года. Выявілі вывад грошай, замежныя рахункі, замежная ўласнасць іх. На Кіпры. У Латвіі рахункі, Лондане... - расказаў Прэзідэнт. - Але іншаземцы інфармацыю нам (з 2016 года мы прасілі) прадаставілі толькі ў снежні мінулага года. Праваахоўныя органы актывізавалі гэтыя дзеянні. Таму з'явіліся пытанні".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задаць адпаведнаму чалавеку пытанне, чаму ён пайшоў у прэзідэнты. "Калі рыльца ў пуху, не лезь туды. Таму што цябе размачаліць сам народ. Чаго палез - таму што зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць наручнікі. А ў нас жа цяпер выгадна займацца палітыкай, каб стаць вязнем сумлення. Вось чаму ён пайшоў туды. Але гэта яму не дапаможа", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што гэты чалавек цяпер "крычыць: датычны - не датычны, улады націскаюць на кагосьці..." "Як перад богам клянуся, што мне гэта цяпер у перадвыбарнай кампаніі не патрэбна. Таму што будуць крычаць: баіцца некага...", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я нікога не баюся! І мне гэта сітуацыя нявыгадная, але нягоднікаў трэба было спыняць, таму што пачалі хаваць канцы ў ваду. Не атрымалася", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго інфармацыі, затрымана прыкладна 15 чалавек. "Але ён не разумее іншага. Калі яго саўдзельнікаў адправілі на нары, яны ўжо ўчора вечарам усё расказалі. За дзве гадзіны прынеслі $14 тыс., потым яшчэ $600 тыс. або $800 тыс. Там зліткі золата, карціны, усё прынеслі адразу, толькі не чапайце. З імі акуратна абышліся. Яны ўсё расказваюць. Таму яму давядзецца гэта ўсё расказаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"І я хачу, каб ён трапіў на выбары. Каб ён прыйшоў і расказаў, адкуль уласнасць на Кіпры, як пры такой "лукашэнкаўскай дыктатуры" ён стварыў гэту ўласнасць, як ён хабары даваў, дзяліў грошы, чаму замежны банк гэтым займаўся... Гэта ўсё трэба расказаць беларусам. І яны няхай потым вызначацца. Але вязнем сумлення мы яго не зробім", - сказаў Прэзідэнт.

Ён заявіў, што ў гэтым выпадку па выніках расследавання будзе запрошаны Інтэрпал і замежныя спецыялісты, каб яны прааналізавалі дакументы. "Расіян, амерыканцаў, еўрапейцаў, і аддам ім дакументы. І няхай яны зробяць высновы на адпаведнасць дзеянняў праваахоўных органаў нашым законам. І будуць адказваць у адпаведнасці з законам. Трэба - сядуць. Перад законам усе роўныя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы не думайце, што там з боку Лукашэнкі нейкі накат. Ніякага накату няма. Мне гэта цяпер і не трэба было", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што папрасіў аднаго з членаў урада сказаць згаданаму чалавеку: "Праўда і толькі праўда! Другое - усё, што ўкраў, вярні народу. Можа, суд гэта ўлічыць". "А старшыні КДК, які займаецца гэтым пытаннем, я даручыў, каб ён народу ўсё выклаў, расказаў што ёсць. Каб яны не думалі, што тут ідзе нейкі штучны накат. Нам ён не патрэбны", - рэзюмаваў Прэзідэнт.