Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 чэрвеня 2020

Арт-аб'ект у колерах супрэматызму з'явіўся ў Віцебску

Каля пешаходнага маста 1000-годдзя Віцебска завяршаецца ўстаноўка скульптур-літар, якія ўтвараюць слова "Мова". Гэта чацвёрты такі арт-аб'ект, які з'явіўся па праекце "Веліч роднай мовы", паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта.

Па задумцы аўтара, скульптара Паўла Вайніцкага, колеры падбіраліся так, каб паказаць праз іх гістарычныя і прыродныя адрозненні усіх рэгіёнаў Беларусі. Для Віцебска гэта спалучэнне жоўтага, сіняга, тэракотавага, чырвонага і чорнага. У ім лёгка пазнаюцца колеры супрэматызму - мастацкага кірунку, заснаванага адным з самых вядомых творцаў XX стагоддзя Казімірам Малевічам. Менавіта ў Віцебску сто гадоў таму ён сабраў вакол сябе аднадумцаў і стварыў аб'яднанне УНОВІС. Яркія колеры тады ўпрыгожвалі віцебскія вуліцы, будынкі і трамваі.

"Гэты праект арганічна ўпісаўся ў культурныя падзеі, якія адбываюцца ў Віцебску і ў Беларусі апошнім часам: святкаванне 100-гадовага юбілею УНОВІС, шматлікія выставы, акцыі, перформансы, - адзначыў дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў. - Аказалася, што гэтая тэма вельмі важная і, самае галоўнае, актуальная не толькі для спецыялістаў, але і для шматлікіх прыхільнікаў мастацтва. Акрамя таго, што новы для Віцебска арт-аб'ект цікавы пластычным і каляровым рашэннямі, ён важны і як нейкі знак, адпраўная кропка для асэнсавання значэння мовы як найважнейшага культурнага складніка ў нацыянальнай самасвядомасці".

Арт-аб'екты "Мова" ўжо ўстаноўлены ў Гомелі, Брэсце і Магілёве. На чарзе Гродна і Мінск. Ідэя праекта грунтуецца на працах вядомага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка, а таксама на канцэпцыі дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава, апісанай ім у кнізе "Колер Беларусі".