Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Аб’ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу Глыбоцкага раёна з’яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі арганізацый Глыбоцкага раёна ў 2020 г. склаў 48,1 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт ‒ 44,5 млн. долараў, імпарт ‒ 3,6 млн. долараў; сальда сфарміравалася дадатнае ў памеры 40,9 млн. долараў.

Экспартна-імпартныя аперацыі зарэгістраваныя з 32 краінамі свету. Пастаўляліся тавары на рынкі 26 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 17 краін. Асноўныя гандлёвыя партнёры ‒ Расійская Федэрацыя (70% агульнага аб’ему экспарту), Казахстан (19,1%).

Аснову экспарту складае малочная прадукцыя ‒ 84% паставак (з іх 38,7% ‒ малако і вяршкі згушчаныя і сухія, 30,6% ‒ сыры і тварог, 10% - малочная сываратка), а таксама ялавічына свежая і ахалоджаная ‒ 3%, гатовая або кансерваваная рыба – 4,5%. У імпарце важкую долю займае цукар ‒ 10,6%.

Экспарт паслуг у 2020 г. склаўся ў суме 2,02 млн. долараў ЗША, імпарт ‒ 0,04 млн. долараў, станоўчае сальда ‒ 1,98 млн. долараў ЗША.

Экспартаваліся паслугі ў 27 краін свету, у тым ліку 93,7% ‒ у Расійскую Федэрацыю.

Больш за палову аб’ёму экспарту склалі турыстычныя паслугі ‒ 58,5%, 41,3% ‒ транспартныя.

Імпарт ажыццяўляўся з 4 краін і быў прадстаўлены пераважна транспартнымі паслугамі ‒ 75,6%.

Наладжана супрацоўніцтва Глыбоцкага раёна з гарадамі і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Грузіі, Украіны.

Асноўнымі экспарцёрамі Глыбоцкага раёна з’яўляюцца:

• адкрытае акціянернае таварыства «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» ‒ http://www.glmkk.by

• унітарнае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі мясакамбінат» ‒ http://www.glubmk.by

• адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі камбікормавы завод» ‒ http://www.glubkz.by

• таварыства з дадатковай адказнасцю вытворча-камерцыйная фірма «Аржаніца» ‒ http://arzhanitsa.by

• прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Берастадрэў» ‒ http://www.berestadrev.by.