Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65
Аб’ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу вобласці з’яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі арганізацый Глыбоцкага раёна ў 2018 г. склаў 37,9 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт ‒ 34,1 млн. долараў, імпарт ‒ 3,8 млн. долараў; сальда сфарміравалася дадатнае ў памеры 30,3 млн. долараў.
Экспартна-імпартныя аперацыі зарэгістраваныя з 35 краінамі свету. Пастаўляліся тавары на рынкі 25 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 24 краін. Асноўныя гандлёвыя партнёры ‒ Расійская Федэрацыя (58% агульнага аб’ему экспарту), Казахстан (20%), Лівія (9%).
Аснову экспарту складае малочная прадукцыя ‒ 54% паставак (з іх 45% ‒ малако і вяршкі згушчаныя, 6,5% ‒ масла сметанковае), а таксама ялавічына свежая і ахалоджаная ‒ 23%, ялавшна марожаная – 11%. У імпарце важкую долю займае рыба марожаная ‒ 32%.
Экспарт паслуг у 2018 г. склаўся ў суме 4,37 млн. долараў ЗША, імпарт ‒ 0,06 млн. Долараў, станоўчае сальда ‒ 4,31 тыс. долараў ЗША.
Экспартаваліся паслугі ў 40 краін свету, у тым ліку 95% ‒ у Расійскую Федэрацыю.
Больш за палову аб’ёму экспарту склалі турыстычныя паслугі ‒ 56%, 43% ‒ транспартныя.
Імпарт ажыццяўляўся з 3 краін і быў прадстаўлены пераважна транспартнымі паслугамі ‒ 78%.
Наладжана супрацоўніцтва Глыбоцкага раёна з гарадамі і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Грузіі, Украіны.
Асноўнымі экспарцёрамі Глыбоцкага раёна з’яўляюцца: