Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 24 65

Панарама
Панарама

Адукацыя

 

Аддзел  па адукацыі   Глыбоцкага райвыканкама
211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
факс: 8 (02156) 22076, эл.адрас:glub_obrazovanie@vitebsk.by

Інтэрнэт-сайт аддзела:http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/by/adukaciya/

Начальнік – Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна
тэл. 8 (02156) 2 24 31

Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2 20 76

Асабісты прыём
Чацвер: з 8.00 да 14.00, каб.65

На 01.01.2020 года ў раёне функцыянуе 29 устаноў адукацыі, у тым ліку: дзіцячы сад – базавая школа – 5, сярэдніх школ –3, дзіцячы сад – сярэдняя школа – 7, гімназій –1, дашкольных устаноў  – 8, устаноў дадатковай адукацыі  – 1, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дом сямейнага тыпу, раённы цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.

У 2019/2020 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складае5106 чалавек.

Аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама прагназуюцца перспектывы развіцця ўстаноў адукацыі з улікам усіх кампанентаў: арганізацыі далейшага навучання і выхавання вучняў, падвозу навучэнцаў, працаўладкавання педагагічных работнікаў, вырашэнне пытання выкарыстання будынкаў.

Для арганізацыі падвозу навучэнцаў маецца ў наяўнасці 16 аўтобусаў.

Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў сельскай мясцовасці, 95% –  у горадзе.

Адкрыта 50 груп падоўжанага дня, як у сельскай мясцовасці, так і ў горадзе.

Аздараўленнем у перыяд 2019 года было ахоплена  больш за 1200  навучэнцаў.  Працавала 26 аздараўленчых  лагераў рознага профілю і тыпу.

На трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды ў 2020 годзе заваявана 11 дыпломаў. Сярод сельскіх раёнаў вобласці Глыбоцкі раён на працягу апошніх гадоў утрымлівае лідэрства па выніковасці выступлення  каманды алімпіяднікаў.

Па выніках цэнтралізаванага тэставання ў апошні час Глыбоцкі раён займае пятае месца ў Віцебскай вобласці.