Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Служба "адно акно"

Служба "адно акно"

Служба «адно акно» ў Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце створана шляхам ускладання абавязкаў па выкананні функцый службы «адно акно» на аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Месца знаходжання службы «адно акно» – кабінеты № 6 і 7 на першым паверсе адміністрацыйнага будынка Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Глыбокае, вул.Леніна, д.42).

ГРАФІК ПРЫЁМУ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПА АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР У СЛУЖБЕ «АДНО АКНО»

Панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.

Чацвер з 8.00 да 20.00

Субота па папярэднім запісе з 9.00 да 12.00.

Супрацоўнікі службы «адно акно»

Буднік Іна Леанідаўна – галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, каб. № 6, тэл. 2-58-47.

Зяновіч Марта Іосіфаўна – інспектар аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, каб. № 7, тэл. 5-14-78

Кантроль за работай службы «адно акно» ажыццяўляе начальнік аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта – Мацвеева Наталля Пятроўна.

АДЗІНЫ ДАВЕДАЧНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ НУМАР па аказанні кансультацыйнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.